Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-дырэктар ЦРУ: «пара соцень расейцаў» загінула ў Сырыі ў сутыкненьнях з удзелам вайскоўцаў ЗША


Майк Пампэа
Майк Пампэа

Кандыдат на пасаду дзяржсакратара ЗША, былы дырэктар ЦРУ Майк Пампэо заявіў на слуханьнях у Сэнаце, што ў Сырыі ў баявым сутыкненьні з амэрыканскімі вайскоўцамі нядаўна была забітая «пара сотняў расейцаў».

Пампэо не паведаміў падрабязнасьцяў і не прывёў крыніцаў сваёй інфармацыі. Ён толькі сказаў, што гэта адбылося некалькі тыдняў таму. Верагодна, ён меў на ўвазе бой 7 лютага ў сырыйскай правінцыі Дэйр-эз-Зор, калі сотні наймітаў, якія ваююць на баку прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, атакавалі пазыцыі курдаў — саюзьнікаў ЗША. Амэрыканская авіяцыя нанесла ўдар па тых, хто вёў атаку, і нанесла ім вялікія страты.

Неўзабаве пасьля бою ў сацыяльных сетках, а потым і ў мэдыях пачалі зьяўляцца паведамленьні пра мноства загінулых грамадзян Расеі — наймітаў з так званай «ПВК Вагнера». Прыводзіліся розныя лічбы страт — ад некалькіх дзесяткаў да 600. Часьцей за ўсё называлася лічба 200 загінулых. Журналістам удалося высьветліць імёны каля дзесяці расейцаў, якія загінулі у гэтым баі.

Міністэрства замежных спраў Расеі спачатку адмаўляла факт гібелі расейцаў, а затым прызнала, што маглі загінуць да 5 чалавек, а некалькі дзесяткаў — атрымаць раненьні. У МЗС падкрэсьлілі, што размова не ішла пра кадравыя вайскоўцаў.

Амэрыканскія вайскоўцы раней пацьвярджалі факт бою і вялікіх страт сярод тых, хто нападаў, аднак ўстрымліваліся ад таго, каб гаварыць, хто менавіта быў сярод загінулых.

Вайскоўцы ЗША падкрэсьлілі, што папярэдне паінфармавалі расейскіх вайскоўцаў аб намеры нанесьці ўдар — і тыя не пярэчылі. Крыніцы ў Мінабароны Расеі сьцьвярджаюць, што апэрацыя «ЧВК Вагнера» не была ўзгоднена з расейскімі вайскоўцамі. Таму, калі амэрыканскі штаб запрасіў у расейцаў, хто менавіта ідзе ў атаку на завод, кантраляваны курдзкімі атрадамі, расейскія вайскоўцы адказалі, што падразьдзяленьняў Расеі ў тым раёне няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG