Шматгадовы прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў быў перавыбраны на чацьвёрты тэрмін на выбарах, якія байкатаваліся апазыцыяй, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Апазыцыя байкатавала прэзыдэнцкія выбары.
У Цэнтральнай выбарчай камісіі Азэрбайджану паведамілі, што Аліеў набірае 86 працэнтаў галасоў.
«Я ўдзячны свайму народу за тое, што яны прагаласавалі за нашы дасягненьні і посьпех», — сказаў Аліеў увечары ў сераду.
Тым часам ягоныя прыхільнікі праехаліся на сваіх аўтамабілях па цэнтры Баку, уключаючы гукавыя сыгналы ў знак падтрымкі кандыдата, які перамог.
Прадстаўнікі ЦВК паведамілі, што яны не атрымлівалі скаргаў на парушэньні падчас галасаваньня, хоць некаторыя прыхільнікі апазыцыі паведамлялі пра выпадкі выкарыстаньня некалькіх бюлетэняў адным чалавекам.