Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў патлумачыў, чаму называе Лукашэнку прэзыдэнтам «Белоруссии»


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 6 красавіка падчас свайго візыту ў Менск для ўдзелу ў сустрэчы міністраў замежных спраў СНД заявіў, што беларусы і расейцы размаўляюць на адной мове, піша TUT.BY.

«Ёсьць нормы нацыянальнай мовы. Можна казаць „Париж“, „Парис“, „Пари“, „Лондон“ ці „Ландон“. Думаю, тут ня варта шукаць нейкіх нацыяналістычных пачуцьцяў і перадузятасьці. Гэта моўныя нормы. Мы, як неаднаразова падкрэсьліваў прэзыдэнт „Республики Белоруссии“ Аляксандар Лукашэнка, размаўляем на адной мове. Я думаю, мы разумеем адзін аднаго, калі называем краіну так, як зручна ў дадзены момант», — сказаў Лаўроў.

Кіраўнік МЗС Расеі сказаў, што называе беларускую дзяржаву і «Беларусью», і «Белоруссией». Ён таксама дадаў, што сярод ягоных беларускіх сяброў шмат хто кажа «Белоруссия», а шмат хто з расейцаў кажа «Беларусь».

Глядзіце таксама: У Беларусь прыехаў «геапалітычны троль» і «ветлівы чалавек» з Масквы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG