Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску затрымалі адну з заяўніц мітынгу да Дня Волі


Архіўнае фота. Галіна Сьмірнова каля суду Бабруйскага раёну
Архіўнае фота. Галіна Сьмірнова каля суду Бабруйскага раёну

Актывістка Галіна Сьмірнова цяпер знаходзіцца ў мясцовым ізалятары часовага ўтрыманьня. Судзіць яе будуць 26 сакавіка.

Бабруйскі гарвыканкам не дазволіў правесьці акцыю ў цэнтры гораду на плошчы Перамогі 24 сакавіка, а прапанаваў сабрацца 25 сакавіка на стадыёне «Славянка».

Напярэдадні Галіну Сьмірнову папярэдзіў пра адміністрацыйную адказнасьць за несанкцыянаванае мерапрыемства маёр міліцыі Сяргей Рудзько.

Пра затрыманьне актывісткі паведаміў у суполцы «Наш Бабруйск» у фэйсбуку паплечнік Сьмірновай Уладзімер Лазараў. Ён напісаў, што актывістку арыштавалі апоўначы, калі яна выходзіла з офісу гарадзкой арганізацыі АГП.

Затрыманьне Галіны Сьмірновай пацьвердзіў яе муж Аляксандар. Ён паведаміў, што Галіне інкрымінуецца парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства — артыкул 23.23 адміністрацыйнага кодэксу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG