Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кобрыні дазволілі пікет да 100-годзьдзя БНР


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пікет, прысьвечаны 100-годзьдзю БНР, пройдзе 25 сакавіка ў цэнтры Кобрыні. Аб гэтым паведаміў актывіст Алесь Мех, які распавёў, што мясцовыя ўлады санкцыянавалі мерапрыемства.

Алесь Мех кажа, што пікет заплянаваны на адкрытай пляцоўцы перад галоўным уваходам у Кобрынскі палац культуры на вуліцы Леніна, 4. Час правядзеньня — 11:00-15:00.

«Дазвол на пікет — рэдкая зьява ў Кобрыні. Напрыклад, раней пікет у падтрымку РЭПа на 15 сакавіка быў забаронены. Таму да дазволу на 25 сакавіка людзі вельмі станоўча паставіліся, жадаем жыць па-сапраўднаму ў незалежнай краіне. А гэтае рашэньне — важны крок у гэтым накірунку,» — кажа Алесь Мех.

Гарадзкія ўлады Менску далі дазвол на канцэрт і мітынг каля Опэрнага тэатру 25 сакавіка. Бел-чырвона-белыя сьцягі дазволеныя.

У рэгіёнах сьвяткаваць стагодзьдзе БНР дазволілі пакуль у Берасьці, Баранавічах, Горадні і Лідзе. У Гомлі і Магілёве заяўкі на масавыя мерапрыемствы на Дзень Волі адхілілі, але там будуць ладзіцца вечарыны і музычныя выступы, на якія не патрэбны дазвол уладаў. Сьвяточны канцэрт у Баранавічах дазволілі, але запозна — арганізатары не пасьпеюць зладзіць выступы. У Віцебску з арганізатараў запатрабавалі вялікія грошы за ахову пікету — магчыма, мерапрыемства давядзецца скасаваць. Гарвыканкамы ў Берасьці, Менску, Горадні ўзялі на сябе арганізацыю аховы, мэдычнага абслугоўваньня і працы камунальных службаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG