Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане абмяркоўваюць магчымасьць байкоту чэмпіянату сьвету ў футболе


Вялікабрытанія можа ініцыяваць байкот чэмпіянату сьвету ў футболе, які пройдзе летам у Расеі, калі высьветліцца, што за спробай забойства экс-супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля стаіць Масква, паведамляе ў суботу выданьне Times са спасылкай на Міністэрства абароны краіны.

«Байкот чэмпіянату сьвету — адзін з разгляданых варыянтаў», — цытуе выданьне суразмоўцу ў Міністэрстве абароны Вялікабрытаніі.

Паводле дадзеных выданьня, міністры абмеркавалі магчымасьць спыненьня ўдзелу высокапастаўленых палітыкаў і афіцыйных асоб у турніры або нават адмову зборнай Ангельшчыны ад удзелу ў чэмпіянаце.

Адзначаецца, што да байкоту маглі б далучыцца прадстаўнікі такіх дзяржаваў, як Аўстралія, Польшча і Японія, калі сьледчыя выявяць, што за атручэньнем Скрыпаля стаіць Расея.

Раней, 6 сакавіка, кіраўнік МЗС Брытаніі Борыс Джонсан заявіў, што сытуацыя з атручэньнем Скрыпаля, калі пацьвердзіцца дачыненьне да інцыдэнту Расеі, можа паўплываць на ўдзел Вялікабрытаніі ў будучым чэмпіянаце. «Я думаю, што складана будзе ўявіць, як будзе разьвівацца справа аб удзеле Вялікабрытаніі ў чэмпіянаце сьвету», — сказаў Джонсан.

У той самы дзень МЗС Брытаніі растлумачыў, што словы Джонсана аб магчымым няўдзеле брытанцаў у чэмпіянаце сьвету тычыліся палітыкаў, а не футбалістаў.

«Прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў у сьпешным парадку тлумачаць, што міністар казаў пра палітыкаў і дыпляматаў, а не пра самі футбольныя каманды», — паведамляла выданьне Independent.

5 сакавіка супрацоўнікі брытанскай паліцыі абвяс^;цілі, што паблізу аднаго з гандлёвых цэнтраў у Солсбэры ў нядзелю ад узаемадзеяньня зь невядомым небясьпечным рэчывам сур’ёзна пацярпелі два чалавекі.

Пазьней брытанскія СМІ назвалі іх імёны — гэта экс-палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія. Пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцу.

Скрыпаль атрымаў у Вялікабрытаніі прытулак пасьля абмену выведнікамі паміж ЗША і РФ у 2010 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG