Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прымусовую падпіску сярод настаўнікаў афіцыйна прызналі. Што важнага сказаў галоўны рэдактар «СБ»

абноўлена

Афіцыйныя асобы ўпершыню заявілі, што існуе прымусовая падпіска. Яўгенія Пастарнак ацэньвае выказваньні дзеючага і былога рэдактараў «СБ» пра карысьць дзяржаўнай прэсы для настаўнікаў.

Галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларсь сёньня» Дзьмітры Жук лічыць, што «людзям, нанятым на працу дзяржавай, карысна чытаць дзяржаўную прэсу». Так ён адказаў на адкрыты ліст пісьменьніцы Яўгеніі Пастарнак. Яна зьвяралася да новага рэдактара «СБ» з просьбай скасаваць прымусовую падпіску на сваю газэту.

Як працуе сыстэма прымусовай падпіскі на дзяржаўныя выданьні

Як распавяла Свабодзе Яўгенія Пастарнак, гэта першая публічная рэакцыя на ейны адкрыты ліст.

«Галоўны рэдактар сам прызнаўся, сказаў у слых на цэнтральным тэлеканале, што ён падтрымлівае і апраўдвае прымусовую падпіску. Цяпер яна ў нас афіцыйна існуе. Гэта цудоўна», — сказала Яўгенія.

Па яе словах, праблема прымусовай падпіскі заключалася акурат у тым, што афіцыйна яе ніхто не пацьвярджаў.

«Былі згадкі, у 2011-2012 гадах. На ўзроўні ўпраўленьня адукацыі былі людзі, якія казалі: „А што тут такога? Гэта важна, мы лічым, што гэта правільна“. Але каб публічна рэдактар газэты сказаў, што ён ухваляе і падтрымлівае, па-мойму, гэта першы выпадак».

Словы Паўла Якубовіча пра тое, што настаўнікі атрымліваюць грошы на падпіску, Яўгенія Пастарнак назвала няпраўдай. Настаўнікі атрымліваюць грошы толькі на мэтадычныя дапаможнікі і вучэбную літаратуру.

«Толькі калі ён лічыць, што „СБ“ — гэта мэтадычны дапаможнікі ці вучэбная літаратура...»

Яўгенія Пастарнак дамагаецца адмены прымусовай падпіскі ўжо некалькі год. Яна называе падпіску лякмусавай паперкай усіх праблемаў адукацыі. І хоць афіцыйна пра гэта нідзе не напісана, настаўнікі не заяўляюць пра парушэньне сваіх правоў і працягваюць выпісваць газэты за ўласныя грошы.

«Усе баяцца. Можна ж не падпісвацца і за гэта нічога ня будзе. Але большасьць настаўнікаў запалоханыя настолькі, што яна баяцца адмовіцца. Праблема ў гэтым асноўная», — сказала Яўгенія Пастарнак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG