Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь далучылася да эўрапейскай інфармацыйнай сыстэмы ў праблемах раку, — ECIS


Ілюстрацыйнае фота. Беларускі РНПЦ анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Аляксандрава
Ілюстрацыйнае фота. Беларускі РНПЦ анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Аляксандрава

Аб’яднаны дасьледчы Эўрапейскі цэнтар у праблемах анкалёгіі і Эўрапейская сетка рэгістраў раку распачалі праект у стварэньні новай плятформы дадзеных для правядзеньня кансультацый і абмену статыстычнай інфармацыяй аб праблемах гэтай хваробы ў Эўропе.

Пра гэта паведамляе галяндзкі рэсурс Stichting Dutch Uro-Oncology Studygroup (DUOS).

Да праекту, акрамя адмыслоўцаў з 25 краінаў Эўразьвязу, далучыліся іх калегі зь 7 краінаў, якія не ўваходзяць у склад ЭЗ, а менавіта зь Беларусі, Босьніі і Герцагавіны, Ісьляндыя, Нарвэгіі, Сэрбіі, Украіны ды Швайцарыі.

Запуск праекту зьвязаны з адсутнасьцю сыстэматызаваных зьвестак пра частату розных відаў захворваньня, колькасьць выпадкаў сьмяротнасьці і выжывальнасьць у Эўропе.

Раней многія неабходныя для разьвіцьця навукі зьвесткі былі даступныя толькі на нацыянальным або рэгіянальным узроўні. Сёньня на вэб-сайце Эўрапейскай сыстэмы інфармацыі аб раку — ECIS (Cancer Information System) зьмешчана база з дадзенымі 65% эўрапейскага насельніцтва, якая дае ўяўленьне пра распаўсюд раку, тэндэнцыі яго разьвіцьця, залежнасьць ад кліматычна-геаграфічных асаблівасьцяў мясцовасьці і шмат іншае пра асаблівасьці захворваньня, якое ёсьць другой прычынай сьмяротнасьці ў сьвеце пасьля сардэчна-сасудзістых праблемаў.

Наведнікі рэсурсу змогуць апэратыўна знайсьці неабходную для іх працы інфармацыю, пракансультавацца са спэцыялістамі ў любой з 32 краінаў-сяброў новай плятформы. Зьвесткі ў базе пастаянна абнаўляюцца.

Як вынікае са статыстыкі на сайце за мінулы год, летась у Эўропе дыягнаставалі больш за 3,9 мільёна новых выпадкаў анкалягічных захворваньняў. Паводле падлікаў, памерлі больш за 1,9 мільёна чалавек. Найбольш высокі ўзровень захворваньняў (53%) і сьмяротнасьці (56%) назіраўся сярод мужчын. Рэгіён, дзе найбольш распаўсюджаная анкалёгія, — Паўночная Эўропа.

Паводле адмыслоўцаў, чакаецца, што сёлета ў 28 краінах ЭЗ ад раку могуць памерці больш за 1,4 мільёна чалавек. Амаль палова (49%) сьмяротных выпадкаў выкліканая ракам лёгкіх, тоўстай кішкі, прастаты, падстраўнікавай і малочнай залозаў.

Ад таго часу, калі на эўрапейскім кантынэнце была запушчаная першая праграма, накіраваная на барацьбу з ракам, прыняты шэраг захадаў, каб палепшыць выжываньне хворых.

Беларускія фармаколягі расказалі, як прабіліся ў Эўропу з унікальным антыракавым прэпаратам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG