Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьніца Пастарнак просіць новага рэдактара «СБ. Беларусь сегодня» скасаваць прымусовую падпіску


 Яўгенія Пастарнак
Яўгенія Пастарнак

Пісьменьніца Яўгенія Пастарнак напісала адкрыты ліст новаму галоўнаму рэдактару газэты прэзыдэнцкай адміністрацыі «СБ. Беларусь сегодня» Дзьмітрыю Жуку з просьбай скасаваць прымусовую падпіску на сваю газэту.

Яўгенія Пастарнак піша, што работнікаў многіх дзяржаўных установаў, настаўнікаў «пад пагрозай звальненьня ці пазбаўленьня прэмій» адміністрацыя прымушае выпісваць шэраг пэрыядычных выданьняў, «фактычна вымагаючы ў людзей грошы».

У гэты сьпіс выданьняў для абавязковай падпіскі ўваходзіць і газэта «СБ. Беларусь сегодня».

Дзмітры Жук, галоўны рэдактар газэты «Советская Белоруссия» («СБ. Беларусь сегодня»).
Дзмітры Жук, галоўны рэдактар газэты «Советская Белоруссия» («СБ. Беларусь сегодня»).

«Вельмі спадзяюся, што Вы пакладзяце гэтаму канец, — піша Яўгенія Пастарнак у сваім лісьце да галоўнага рэдактара Зьмітра Жука. — Зрэшты, нават калі Вы проста заявіце пра тое, што Вы супраць таго, каб газэту „СБ. Беларусь сегодня“ навязвалі, людзям будзе лягчэй супрацьстаяць шантажу вышэйстаячага начальства».

Яна прапанавала, каб журналісты газэты правялі расьсьледаваньне, «хто насамрэч стаіць за „абавязковай падпіскай“».

Летась у адмысловай пэтыцыі да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў абарону школьнага настаўніка, якую таксама падпісала Яўгенія Пастарнак, гаварылася, што настаўнікам «пакінулі абавязковую падпіску на газэты, якія не карыстаюцца попытам».

На гэтую пэтыцыю даслала адказ Міністэрства адукацыі. З адказу вынікае, што школьныя бібліятэкі камплектуюцца пэрыядычнымі выданьнямі за кошт рэспубліканскага бюджэту. «Збор грашовых сродкаў ва ўстанове адукацыі для афармленьня ведамаснай падпіскі заканадаўствам не прадугледжаны», — адказалі ў міністэрстве.

«Ён павінен нешта сказаць услых»

Яўгенія Пастарнак сказала карэспандэнту Свабоды, што пакуль ніякай рэакцыі на адкрыты ліст ад Дзьмітрыя Жука не паступіла.

Любая ягоная рэакцыя будзе паказальнай

«Я думаю, нам трэба яго паставіць у сытуацыю, калі ён ня зможа прамаўчаць. Ён павінен нешта сказаць услых, ва ўсякім разе я паспрабую, каб ён гэта зрабіў. Ва ўсякім разе, ён ня зможа цяпер рабіць вялікія вочы і казаць, што ён, маўляў, ня ведаў. Любая ягоная рэакцыя будзе паказальнай. Калі ён скажа, што гэта няпраўда, дайце дакумэнты — мы будзем зьбіраць дакумэнты. Але ён, я думаю, да апошняга будзе старацца адмаўчацца», — сказала Яўгенія Пастарнак.

Раённая гімназія траціць на абавязковую падпіску 10 тысяч рублёў. Як працуе сыстэма прымусовай падпіскі на дзяржаўныя выданьні

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG