Двое падлеткаў трапілі ў зваротную плынь ля берагоў Новага Паўднёвага Ўэльсу ў Аўстраліі і ніяк не маглі выбрацца на бераг. Каб не губляць каштоўнага часу, спускаючы на ваду лодкі, ратавальнікі адправілі на дапамогу падлеткам дрон, які і скінуў ім надзіманы блёк.