Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнікам міністра інфармацыі стаў былы прэсавы сакратар Лукашэнкі


Павал Лёгкі
Павал Лёгкі

Згодна з пастановай Савету міністраў, Павал Лёгкі прызначаны намесьнікам міністра інфармацыі Беларусі. Пры гэтым ён вызвалены ад пасады саветніка-пасланьніка амбасады Беларусі ў Расеі.

Яго месца ў беларускім дыппрадстаўніцтве ў Маскве заняла Натальля Кісьлякова. Адпаведная пастанова апублікавана на ўрадавым сайце.

У журналісцкім асяродку Павал Лёгкі вядомы тым, што цягам 10 гадоў (ад 2003 да 2013-га) узначальваў прэсавую службу Аляксандра Лукашэнкі і, адрозна ад некаторых сваіх калегаў, кантактаваў з прэсай, незалежна ад яе статусу.

У верасьні Лукашэнка прызначыў прафэсійнага вайскоўца, журналіста, кіраўніка выдавецкага дому «Звязда» Аляксандра Карлюкевіча на пасаду міністра інфармацыі, якую апошнія тры гады займала Лілія Ананіч.

Міністар Карлюкевіч: інфабясьпека Беларусі — у адзінай мэдыяпрасторы з Расеяй

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG