Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія адгародзіцца ад Расеі і Беларусі плотам


Латвія да канца 2020 году мае намер умацаваць дзяржаўную мяжу з Расеяй і Беларусьсю пабудовай плота.

Пра гэта 3 студзеня паведаміў міністар унутраных справаў Латвіі Рыхардс Казлоўскіс.

«У гэтым годзе, у адпаведнасьці з праектам, мы павінны скончыць ўзьвядзеньне так званага плота на мяжы з Расеяй агульнай даўжынёй 93 кілямэтры, — сказаў ён у інтэрвію мясцоваму тэлеканалу LNT.

«У пачатку гэтага году павінна завяршыцца распрацоўка тэхнічнага праекту і пачацца ўладкаваньне мяжы зь Беларусьсю. На маю думку да 2020 году ўключна мы павінны скончыць ўладкаваньне ўсходняй мяжы — як з Расеяй, так і зь Беларусьсю», — дадаў Казлоўскіс.

Каб абмежаваць паток нелегальных мігрантаў, Латвія ў 2015 годзе прыняла рашэньне паставіць на асобных участках мяжы з Расеяй агароджу агульнай даўжынёй парадку 90 кілямэтраў. Вышыня такога плота з улікам калючага дроту складзе 2,7 м, на ім будуць устаноўленыя камэры відэаназіранэня.

З гэтай самай мэтай Латвія таксама заявіла аб намеры пабудаваць агароджу даўжынёй 120 кілямэтры і на мяжы з Беларусьсю.

Раней пабудову плота на мяжы з Расеяй і Беларусьсю пачала Літва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG