Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкі


Карнэліюс Крыгхоф, «На санках» (1855)
Карнэліюс Крыгхоф, «На санках» (1855)

З Сашкам Бурым пасля школы ідзём катацца на санках. Санкі адны і мае, таму я першым зьязджаю з гары. Зьязджаю няўдала — стукаюся ў бярозу і разьбіваю нос. Убачыўшы кроў, кідаю санкі і бягу няведама куды ў глыб лесу. Сьнег у лесе стоптаны, але па кроплях крыві Сашка мяне знаходзіць і потым на санках вязе дамоў, як параненага барына…

Віктар Шніп

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG