Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ў Печах заклікаў навабранцаў «падтрымаць слабейшых»


Печы, Барысаў.
Печы, Барысаў.

16 сьнежня прынялі прысягу больш за 7,5 тысяч вайскоўцаў тэрміновай службы і 1,5 тысячы рэзэрвістаў.

Генэрал-лейтэнант Андрэй Раўкоў прыняў удзел у цырымоніі прыняцьця вайсковай прысягі навабранцамі 72-га Аб’яднанага навучальнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў у Печах пад Барысавам.

«Я хацеў бы гэтым хлапчукам пажадаць пасьпяховай службы, пажадаць добрых узаемаадносін у калектывах сваіх. Ну і, натуральна, кожнаму з іх, каб ён бачыў, што вакол людзі, разумеў, што трэба падтрымліваць таварышаў. Таму што нехта слабейшы, нехта мацнейшы. Падтрымай, бо нічога не здарыцца, а яму будзе прыемна. І ён будзе лепш адаптавацца да цяжкіх умоў вайсковай службы», — сказаў Раўкоў у эфіры тэлеканала СТВ.

3 кастрычніка ў Печах быў знойдзены павешаным салдат тэрміновай службы Аляксандар Коржыч. Яго трагічная гібель атрымала вялікі розгалас у СМІ, расьсьледаваньне сьмерці салдата асабіста кантралюе кіраўнік краіны. Пасьля сьмерці Коржыча за краты трапіла каля 15 сяржантаў і афіцэраў, зьмянілася кіраўніцтва часткі. Затрыманым прад’яўленыя абвінавачваньні ў махлярстве і злоўжываньні ўладай, расьсьледаваньне працягваецца.

Усё пра гвалт у войску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG