Суд Савецкага раёну завочна аштрафаваў 15 сьнежня старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку на 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, паведамляе БелаПАН.
Збор подпісаў, які праходзіў каля Камароўскага рынку 17 кастрычніка, суд палічыў несанкцыянаванай акцыяй. У той дзень актывісты АГП, БХД і руху «За свабоду» пачалі кампанію супраць дзедаўшчыны ў войску і за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова. Патрабаваньне адстаўкі Раўкова было выклікана сьмерцю ў вайсковай частцы ў Печах салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.