10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, выбары якіх адбудуцца 18 лютага 2018 году, піша БелаПАН.
Да 8 студзеня кандыдатаў могуць вылучыць палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.
Кандыдатамі могуць стаць грамадзяне Беларусі ад 18 гадоў і без судзімасьці. Кандыдатамі таксама могуць быць вылучаны грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.