Надыходзіць зіма. Як звычайна, сьпіс таго, што ўлетку я наабяцаў розным людзям, займае амаль старонку: перакласьці адзін раман, адрэдагаваць іншы, напісаць пасьляслоўе да зборніка апавяданьняў, перакласьці адну п’есу, скласьці зборнік паэтычных перакладаў… і яшчэ некалькі рэчаў, якіх без нататніка не магу тут прыгадаць.
З кожным тыднем мой стрэс, што не пасьпею зрабіць у абяцаныя тэрміны, будзе павялічвацца.
— Такі разумны, а такі дурны! — чую ўяўны жончын голас за сьпінай, калі на выходных спрабую зрыфмаваць дацкія слоўцы hen, ven і igen. — Навошта табе гэта? Перадыхні. Табе ўжо даўно ня трыццаць!
Ды каб жа я ведаў, навошта… Проста не магу бяз стрэсу.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org