Праект пагадненьня быў апублікаванs 30 лістапада, пасьля падпісаньня расейскім прэм’ер-міністрам Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Дакумэнтам даручана Міністэрству абароны Расеі пачаць перамовы з Каірам і па дасягненьні дамоўленасьці падпісаць пагадненьне аб выкарыстаньні паветранай прасторы.
Праект пагадненьня прадугледжвае дазвол вайскоўцам Расеі і Эгіпту выкарыстоўваць паветраныя базы другога боку тэрмінам на 5 гадоў з магчымай пралангацыяй.
Расея засяродзіла сваю актыўнасьць на Блізкім Усходзе ў 2015 годзе, пачаўшы кампанію падтрымкі з паветра войскаў сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада ў грамадзянскай вайне ў гэтай краіне. Расея мае авіябазу і базу ваенна-марскіх паставак у Сырыі.
Прэзыдэнт Эгіпту Абдэль-Фатах ас-Сісі за апошнія гады наладзіў сяброўскія стасункі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, пашырыўшы супрацоўніцтва ў сфэры гандлю. Нядаўна Каір падпісаў пагадненьні пра куплю расейскіх зьнішчальнікаў, верталётаў і іншай зброі.