У якасьці пасярэдніка пры перадачы грошай выступаў сын апошняга.
Як удакладнілі ў ведамстве, таксама задакумэнтаваны факт атрыманьня хабару ад прадстаўнікоў камэрцыйных структур у памеры 1700 даляраў начальнікам ўпраўленьня матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня Менскага трактарнага заводу.
Агулам выяўлена больш за 20 фактаў карупцыйных злоўжываньняў з боку службовых асобаў сталічнага прадпрыемства на суму больш за 40 тысяч даляраў.
У дачыненьні да шэрагу супрацоўнікаў распачатыя крымінальныя справы па артыкуле 430 («Атрыманьне хабару») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
У дачыненьні да Аляксандра Скібы — па ч. 2 арт. 431 («Дача хабару») КК Рэспублікі Беларусь. Усе фігуранты карупцыйных схемаў затрыманыя.
Справы перададзеныя ў Сьледчы камітэт Беларусі.
17 лістапада Камітэт дзяржаўнай бясьпекі расказаў пра затрыманьне ў Менску іншага грамадзяніна Ўкраіны, журналіста «Ўкраінскага радыё» Паўла Шаройкі. Яго абвінавачваюць у шпіянажы і стварэньні «агентурнай сеткі».
А пры канцы жніўня ў Гомлі пры загадкавых абставінах зьнік украінскі блогер Паўло Грыб. Праз два месяцы стала вядома, што ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ў Краснадары і абвінавачваецца ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту.