Суседка зьверху адбівае мяса. Ня вельмі прыемна, але нармальна: усе адбіваюць. Ніхто прэтэнзій да суседзяў не мае. Так у яе краіне. Але не ў Амэрыцы.
Ужо праз хвіліну — грукат па батарэі. Адбівае далей. Суседка па батарэях барабаніць. Перастала, стукае ў дзьверы.
Заходзьце, адчынена!
Не заходзіць. Выходзіць сама, у рука сякерка, донца з мясам. Ветліва вітаецца:
Разумею, Вам перашкодзіла. Патрывайце крыху.
Паказвае, як мяса на донца кладзе і стукае па ім. Суседка слухае, адкрыўшы рот.
Назаўтра дачку выклікаюць у офіс, паказваюць данос суседкі: грукалі, не давалі адпачыць, прыйшла паскардзіцца, а нейкая кабета пагражала, што пакладзе яе на дошку і галаву адсячэ…
Альжбета Кеда
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org