Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заклікаў прадпрыемствы рыхтавацца да росту выпуску вайсковай прадукцыі


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў буйныя і стратэгічныя прадпрыемствы «незалежна ад формаў уласнасьці» быць гатовымі да павелічэньня выпуску ваеннай прадукцыі.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 22 лістапада на нарадзе па абаронных пытаньнях, перадае «Інтэрфакс».

Пуцін таксама даручыў прааналізаваць вынікі праведзеных у верасьні вучэньняў «Захад-2017» і прапрацаваць «дадатковыя меры па павышэньні мабілізацыйнай гатоўнасьці».

Згодна са сцэнарам вучэньняў «Захад-2017», расейскія і беларускія войскі супрацьстаялі арміі выдуманых заходніх краінаў. У НАТО заявілі, што манэўры сьведчаць аб падрыхтоўцы Расіі «да вялікай вайны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG