Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўло Шаройка знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ


Карэспандэнт «Украінскага радыё» Паўло Шаройка
Карэспандэнт «Украінскага радыё» Паўло Шаройка

Украінскі журналіст Паўло Шаройка знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ Беларусі ў Менску, паведаміў сайту «112 Украіна» амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Да затрыманага пусьцілі ўкраінскага консула пасьля таго, як беларускаму боку быў накіраваны адпаведны запыт.

«Адразу, як нам паведамілі пра затрыманьне Шаройкі, мы накіравалі адпаведную ноту адносна доступу да затрыманага. Гэты допуск быў прадстаўлены, наш консул сустракаўся з Шаройкам, каб высьветліць, у якіх умовах ён зьмяшчаецца, і каб ён на іх не скардзіўся. Потым адбылася сустрэча нашага консула з жонкай Шаройкі і адвакатам», — заявіў пасол.

Паводле Кізіма, журналіста вінавацяць у шпіянажы.

Пасол адзначыў, што МЗС Беларусі пакуль не пракамэнтаваў затрыманьне Шаройкі.

17 лістапада Амбасада Ўкраіны і ўкраінскія СМІ паведамілі пра арышт 25 кастрычніка ў Менску ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі. Нацыянальны саюз журналістаў Украіны патрабуе ад Беларусі яго неадкладнага вызваленьня.

Што вядома пра ўкраінскага журналіста Шаройку, якога затрымалі ў Менску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG