Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названая дата пачатку працэсу супраць аўтараў Regnum


Менскі гарадзкі суд 18 сьнежня пачне разгляд крымінальнай справы супраць аўтараў Regnum. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла памочніца старшыні Менскага гарадзкога суду Анастасія Шыльвян.

Школьны вартаўнік Дзьмітры Алімкін і рэдактар часопісу «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнка абвінавачваюцца паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу «Распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці». Калі гэтыя дзеяньні ўчыніла група асобаў, то артыкул прадугледжвае за іх пазбаўленьне волі ад пяці да дванаццаці гадоў.

Выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Юры Паўлавец абвінавачваецца паводле часткі 1 артыкулу 233 Крымінальнага кодэксу «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць». Абвінавачаны можа быць пакараны штрафам, арыштам, абмежаваньнем волі на тэрмін да двух гадоў ці пазбаўленьнем волі да трох гадоў.

Падсудныя былі затрыманыя летась у сьнежні. У межах гэтай справы сёлета ў сакавіку на запыт беларускага боку ў Маскве быў затрыманы шэф-рэдактар парталу Regnum Юры Баранчык. Але ў Менск яго не дэпартавалі і адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG