У Шчонаве не было садка. Настаўніца брала дзяцей у школу. Аднойчы завітаў інспэктар. Паклікала малых, апранае.
— Што вы робіце?
Настаўніца бянтэжыцца. Разумее: парушае працоўную дысцыпліну:
Гэта мае дзеці… Хай ідуць на вуліцу.
Ваша сэрца будзе спакойным, калі дзеці будуць на марозе? Няхай ідуць у клясу.
Сядае з дзяўчынкай.
Апошні ўрок. Маляваньне. Малюе засьнежаны лес. Хоча намаляваць зайчыка. Атрымоўваецца нешта падобнае на ката. Інспэктар бярэ алавічок і дапамагае.
Вечарам маці расказвае бацьку пра інспэктара. Той сказаў пра дачку:
Яна можа стаць мастачкай.
Дачцэ гаворыць тое, што гаварыла неаднойчы:
Ніякай мастачкай ты ня будзеш. Хто цябе навучыць?..
Яе дачка мастачкай ня стала.
Альжбета Кеда
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org