Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абвінаваціла Беларусь у пастаўках прадукцыі з прадпрыемстваў, якія пад санкцыямі Рассельгаснагляду


Малако на перапрацоўку
Малако на перапрацоўку

Рассельгаснагляд заявіў пра «аднаўленьне махлярскіх схемаў» паставак малочнай прадукцыі зь Беларусі.

«1 лістапада пры адпрацоўцы апэратыўнай інфармацыі ўпраўленьня ФСБ па Смаленскай вобласьці затрыманы аўтатранспартны сродак з сухой малочнай сумесьсю. Прычынай стаў факт увозу прадукцыі зь Беларусі з выкарыстаньнем махлярскіх схемаў», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Падчас надгляду інспэктарамі ў грузавым адсеку выяўленая сухая малочная сумесь у мяхах са сьлядамі зрываў маркіровачных этыкетак Капыльскага філіялу Слуцкага сыраробнага камбінату. На частцы прадукцыі ўжо былі нанесеныя этыкеткі прадпрыемства «Здравушка-мілк». Таксама ў грузавым адсеку знаходзіліся прамысловыя рулоны-стужкі з маркіровачных этыкеткамі гэтага ж прадпрыемства.

Паводле Рассельгаснагляду, гэтыя абставіны сьведчаць, што вытворцам сухога малака зьяўляецца капыльскае прадпрыемства, у дачыненьні якога ўведзеныя часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расею.

«Нягледзячы на відавочна ашуканскія дзеяньні адпраўніка, груз суправаджаўся вэтэрынарным сертыфікатам адпаведнай формы. Гэта чарговым разам сьведчыць на адсутнасьць сыстэмы нагляду за пастаўкамі жывёлагадоўчай прадукцыі, якая ўвозіцца ў Расейскую Фэдэрацыю зь Менскай вобласьці», — гаворыцца ў паведамленьні Рассельгаснагляду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG