Зайшла ў нарыхтоўчую кантору купіць насеньня. Бачу кучу кніг. Аказваецца, здадзены як макулятура. Папрасіла паглядзець. Божа, творы клясыкаў сусьветнай літаратуры! Шмат якія кнігі у вельмі добрым стане. Вершы і паэмы Янкі Купалы, выданьне 1982 году. Выдатныя ілюстрацыі, крэйдавая папера, тканы пераплёт. Тут жа і творы Я. Баршчэўскага, Я. Купалы, У. Караткевіча, У. Арлова і іншыя на беларускай мове.
Узяла некалькі кніг, ратуючы ад зьнішчэньня. Прадаўшчыца сумна заўважыла: «Людзям сталі не патрэбныя кнігі, нярэдка здаюць. А памятаеце, якім дэфіцытам калісьці яны былі?»
Памятаю. Сама стаяла ў вялікіх чэргах па кнігі…
Вікторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org