Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці гулялі ў недабудаваным доме ў Магілёве. На іх абрынулася бэтонная пліта

абноўлена

Недабудаваны дом, дзе гулялі дзеці. Фота Сьледчага камітэту
Недабудаваны дом, дзе гулялі дзеці. Фота Сьледчага камітэту

1 лістапада ў Магілёве на дваіх дзяцей 9 і 10 гадоў упала пліта недабудаванага дома. Адзін хлопчык загінуў, другі ў рэанімацыі.

Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці Аксана Салянюк паведаміла падрабязнасьці:

«На пляцоўцы па Менскай шашы, дзе знаходзіцца недабудаваны, незакансэрваваны дом, даўгабуд, гулялі трое дзяцей 2007–2008 гадоў нараджэньня. Яны вучні магілёўскай школы № 45.

Абрынулася пліта, і ў выніку двое дзяцей пацярпелі. Іх з-пад пліты дасталі супрацоўнікі МНС.

Адно дзіця ад атрыманых раненьняў памерла на месцы. Другое ў цяжкім стане дастаўленае ў дзіцячае рэанімацыйнае аддзяленьне абласной дзіцячай бальніцы. Трэці хлопчык, які ўсё гэта бачыў, паведаміў дарослым.

На месца здарэньня выехала сьледча-апэратыўная група пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўленьня СК па Магілёўскай вобласьці Андрэя Ліса. Устанаўліваецца гаспадар гэтай незавершанай будоўлі. Пачатая крымінальная справа паводле артыкула 144 (Прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці)».

Загінуў хлопчык 2007 году нараджэньня. Ягоны сябар 2008 году нараджэньня — у цяжкім стане ў шпіталі. Абодва з шматдзетных семʼяў. З бацькамі працуюць псыхолягі.

Экспэрты высьвятляюць прычыну абвалу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, спачатку пачалі абвальвацца сылікатныя блёкі, якія трымалі пліту перакрыцьця. За імі абрынулася бэтонная пліта.

Пліта, якая абрынулася
Пліта, якая абрынулася

Сьцяна, якая трымала пліту перакрыцьця
Сьцяна, якая трымала пліту перакрыцьця

Канструкцыя 7 гадоў стаяла недабудаваная
Канструкцыя 7 гадоў стаяла недабудаваная

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG