…Здалёк паплылі хмаркі-аблачынкі, па вершалінах дрэў пранёсься вецер-сполах… І вось вялізная, фіялетава-шэрая хмара-пачвара наплывае на вёску. Уздымаецца вецер-паземнік і долу ляцяць першыя буйныя кроплі-дажджынкі…
…лье моцны дождж, а адзін пеўнік-падлетак ходзіць па двары — хоць бы што яму…
Пасьвятлела, дождж паменшаў і паступова сьціх зусім, пакінуўшы азёры-лужынкі ды на галінках дрэў — празрыстыя кроплі-сьлязінкі. …Невялічкі прасьвет і… новая хмара, і моцны, зноў як зь вядра, дождж. Раздажджылася… Хмары шпарка плывуць чарадою на захад. Дзесьці ў нетрах нябёсаў грукоча-імчыць Перунова калясьніца — палымнеюць час ад часу прывідным бляскам маланкі…
Плача восень дажджом на хаўтурах па леце мінулым…
Юрась Півуноў
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org