Енс Столтэнбэрг заявіў, што паміж Паўночнаатлянтычным альянсам і Расеяй «захоўваюцца прынцыповыя рознагалосьсі» ў дачыненьні да канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Столтэнберг дадаў, што сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны застаецца «далікатнай» з увагі на парушэньні спыненьня агню і прысутнасьць цяжкага ўзбраеньня паблізу лініі, якая разьдзяляе ўкраінскія ўрадавыя сілы і сэпаратыстаў.
Падчас пасяджэньня амбасадары краінаў НАТО і Расеі таксама абмяняліся інфармацыяй аб нядаўніх вайсковых вучэньнях «Захад-2017», якія Расея правяла разам зь Беларусьсю ў верасьні. Адносна гэтых вучэньняў Столтэнбэрг заявіў, што НАТО адзначыла «неадпаведнасьць» паміж афіцыйнай інфармацыяй Расеі пра вучэньні і фактычнай карцінай вучэньняў:
«Многія саюзьнікі ў НАТО ўказвалі на тое, што існуе неадпаведнасьць паміж тым, што гаварыла Расея перад вучэньнямі, уключаючы брыфінг у Радзе Расея-НАТО некалькі тыдняў таму, і фактычнай колькасьцю, маштабам і абсягам вучэньняў, — адзначыў Столтэнбэрг. — Саюзьнікі ўказвалі на той факт, што колькасьць вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў вучэньнях, значна перавысіла колькасьць, якая была абвешчаная да вучэньняў; што сцэнар адрозьніваўся ад заяўленага; а таксама на тое, што геаграфічны ахоп вучэньняў быў значна большы, чым абвешчаны раней».