Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэгіёнах пачаліся затрыманьні перад «Маршам абураных беларусаў»

абноўлена

«Марш абураных беларусаў» 17 лютага 2017 году ў Менску
«Марш абураных беларусаў» 17 лютага 2017 году ў Менску

Пра гэта паведамілі ў Фэйсбуку старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ірына Вештард.

Затрыманы — старшыня Менскай абласной арганізацыі БСДП Алесь Абрамовіч.

Паводле супрацоўнікаў міліцыі, актывіст пераходзіў вуліцу ў неўстаноўленым месцы. Яны адвезьлі Абрамовіча ў Маладэчанскі псыханэўралягічны дыспансэр з мэтаю праверкі на прадмет алькагольнага ап’яненьня. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Алесь Абрамовіч зьбіраўся ехаць у Менск, каб узяць удзел у акцыі «Марш абураных беларусаў», якая заплянаваная на 14.00.

Паводле «Вясны», у Маладзечне затрыманы таксама сябра АГП Генадзь Фарыно. Яго адпусьцілі зь міліцыі без складаньня пратаколу, аднак на мітынг у Менск ён ужо не пасьпее.

Праваабарончы цэнтар паведамляе, што «ёсьць імавернасьць» затрыманьня сябра БНФ Вольгі Лагвіновіч, якая не выходзіць на сувязь ад раніцы.

Таксама, як сьцьвярджае ў Facebook актывіст Аляксандар Швед, у Баранавічах затрыманы «людзьмі ў цывільным» сябра прафсаюзу РЭП Рыгор Грык.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG