Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Інтэрфакс.
«Адразу хачу падкрэсьліць, што гэты іспыт наша рэспубліка, Узброеныя сілы Беларусі вытрымалі годна, нягледзячы на беспрэцэдэнтны па напале супраціў — аж да спробаў сарваць вучэньне, унесьці раскол у беларуска-расейскія стасункі, супрацьпаставіць Беларусь краінам Захаду», — цытуе «Белорусская военная газета» міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова.
Як падкрэсьліў кіраўнік ведамства, «гэтыя спробы сарваныя». «Сарваныя шмат у чым дзякуючы эфэктыўнай сыстэме забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі, у тым ліку інфармацыйнага забесьпячэньня», — сказаў ён.
Сумесныя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017» праходзілі з 14 па 20 верасьня на палігонах у Беларусі, а таксама на тэрыторыі Расеі — у Калінінградзкай, Ленінградзкай і Пскоўскай абласьцях.
***