Тоўстыя кнiжкi я пачаў чытаць ледзьве не з другой клясы. Былi гэта прыгоднiцкiя раманы. Прачытаўшы, я пераказваў змест, як мага падрабязьней, сябрам. Тое ж было i з «Графам Монтэ-Крыста». Ды толькi ў мястэчка завезьлi першы том раману, недзе згубiўшы другi. Тады я вырашыў сам прыдумаць працяг ды расказаць сябрам. У мяне Дантэс ня помсцiў, а дапамагаў. I заканчвалася ўсё вясельлем Дантэса з Мэрсэдэс. Празь некалькi год у мястэчка прывезьлi фiльм з Жанам Марэ. Паглядзеўшы фiльм, мой сябар, якi нiколi не прачытаў нiводнай кнiгі, сказаў:
— I чаго не здымаюць фiльмы дакладна па кнiзе?! А дзе вясельле?
Марат Баскiн
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.