Улічаныя зьвесткі пра афіцыйна пацьверджаныя расстрэлы паводле інфармацыі Міністэрства юстыцыі, арганізацыі «Міжнародная амністыя» і беларускіх праваабаронцаў.
Сярэднегадавая колькасьць сьмяротных выракаў, вынесеных у Беларусі, значна зьменшылася пасьля 1999 году. Калі ў 90-х у Беларусі ў сярэднім за год расстрэльвалі больш за 20 чалавек, то ў «нулявых» і пазьней — каля 4.