Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Канапацкая абвясьціла грамадзянскую кампанію «Наперад, Беларусь!»


Ганна Канапацкая ў Палаце прадстаўнікоў
Ганна Канапацкая ў Палаце прадстаўнікоў

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая 9 кастрычніка аб’явіла аб пачатку рэспубліканскай грамадзянскай кампаніі «Наперад, Беларусь!».

«Гэта не раскол»: Канапацкая стварыла новы рух без узгадненьня зь Лябедзькам, але ня будзе выходзіць з АГП

Спадарыня Канапацкая заявіла ў «Фэйсбуку»:

«Гэта прынцыпова новы палітычны рух у нашай краіне. Яго місія — вольны чалавек, моцная сям’я, багатая Беларусь. Галоўныя мэты кампаніі — рэальнае прадстаўленьне інтарэсаў грамадзян у дзяржаўных органах улады ўсіх узроўняў, атрыманьне яе лідэрамі і актывістамі дэпутацкай большасьці ў парлямэнце і мясцовых саветах шляхам актыўнай барацьбы за ўладу, фармаваньне асноўнага прадстаўніцтва ва ўрадзе, выканаўчых і распарадчых органах улады».

«Мы зробім публічную справаздачу за кожную капейку»

Паводле Канапацкай, рух «Наперад, Беларусь!» будзе з гарызантальнай структурай кіраваньня, яна абяцае штомесячныя справаздачы аб фінансах. Канапацкая хоча, каб рух фінансаваўся праз краўдфандынг.

«Мы зробім публічную справаздачу за кожную капейку», — запэўнівае дэпутатка.

Першая спроба — на мясцовых выбарах

Канапацкая заяўляе, што рух «Наперад, Беларусь» будзе ўдзельнічаць у мясцовых выбарах, заплянаваных на люты 2018 году. Яна абяцае асабіста прыехаць ва ўсе рэгіёны, дзе будуць створаныя структуры кампаніі.

У пэрспэктыве і адкрыцьцё «Дэпутацкай школы Ганны Канапацкай» — для падрыхтоўкі «палітычна матываваных грамадзян да ўдзелу ў выбарах і дэпутацкай рабоце».

Ганна Канапацкая тлумачыць, чаму новая грамадзянская кампанія зьявілася менавіта цяпер:

«Летась я вырашыла пакінуць уласны пасьпяховы бізнэс і адказна заняцца палітыкай, у выніку чаго дамаглася сур’ёзнага посьпеху і перамогі — стала першым апазыцыйным, народным дэпутатам у Палаце прадстаўнікоў за 20 гадоў.

Год маёй працы даказаў — перамены ня проста магчымыя, практычна ўсё гатова для іх увасабленьня ў жыцьцё. Але для таго, каб пазытыўныя зьмены ў Беларусі адбыліся хутчэй, аднаго майго голасу недастаткова. Мне неабходная падтрымка большасьці грамадзян рэспублікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG