Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына ня ведае, якія выбары пройдуць спачатку — прэзыдэнцкія ці парлямэнцкія


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, якая прысутнічала сёньня на адкрыцьці сэсіі Палаты прадстаўнікоў, адказала на пытаньне Свабоды, якія выбары ў Беларусі пройдуць раней — прэзыдэнцкія ці парлямэнцкія.

«Я пакуль ня маю адказу на ваша пытаньне, — заявіла старшыня ЦВК, — гэта пытаньне палітычнага кіраўніцтва краіны. Як яны вырашаць, так і будзе».

У сувязі з тым, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі зьмяшчаліся раней на некалькі месяцаў, атрымалася, што і выбары кіраўніка дзяржавы, і выбары Нацыянальнага сходу павінны адбыцца ў 2020 годзе. Аднак, на думку старшыні ЦВК, праводзіць у адзін год дзьве кампаніі немэтазгодна. Таму выбары трэба разьвесьці. Што будзе раней, пакуль няясна.

Лідзія Ярмошына сказала таксама, што яна падала заяўку на сустрэчу з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Яна мяркуе, што такая сустрэча адбудзецца ў 20-х датах кастрычніка. «Пасьля гэтага, магчыма, сытуацыя стане больш зразумелай», — сказала яна.

Апошнія прэзыдэнцкія выбары адбыліся ў 2015 годзе, парлямэнцкія — у 2016-м. Кіраўніка дзяржавы выбіраюць на 5 гадоў, дэпутатаў — на 4. Такім чынам, і адны, і другія наступныя выбары фармальна трэба праводзіць у 2020 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG