Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перасяленка


Ота Марсэўс ван Скрык, «Лясное покрыва з грыбамі, асотам, зьмяёй, яшчаркай, сьлімаком, квакшай і двума начнымі матылькамі»
Ота Марсэўс ван Скрык, «Лясное покрыва з грыбамі, асотам, зьмяёй, яшчаркай, сьлімаком, квакшай і двума начнымі матылькамі»

Нарэшце, зайшлі у сапраўдны грыбны рай. Падбярозавікаў — процьма! Але нават малыя — чарвівыя. Больш бяру махавічкі, масьлякі, часам, маладую сыраежку. Баравікоў, калі палічыла, — 92! Практычна на адным месцы.

Чарговая сыраежка. Выглядае вельмі добрай. Акуратна зразаю і… Сыраежка аказалася зь сюрпрызам! Зьвярнуўшыся кольцам вакол ножкі, пад капялюшыкам грыба сядзіць маленькая яшчарка. Дурнічка, я ж магла цябе параніць!

На маёй далоні прыгажуня! Чорная, брушка аранжавае. Такіх раней я ня бачыла. Што мне з табой рабіць? Хатка твая разбураная. Налюбаваўшыся, паклала яе на зрэзаную ножку сыраежкі і накрыла трошкі большым капялюшыкам.

Пахадзіўшы паблізу, вярнулася паглядзець, ці ўцякла? Не! Сядзіць у новай хатцы. Шчасьліва заставацца!

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG