Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Любімая справа


Нарбэр Гэнёт, «Без загалоўка»
Нарбэр Гэнёт, «Без загалоўка»

Прыемна бачыць вынікі сваёй працы. Па-добраму зайздрошчу будаўнікам, інжынэрам, пекарам, самым розным майстрам, якія ствараюць з розных матэрыялаў прыгожае і вытанчанае… Зайздрошчу людзям, якія дасканала ведаюць тое, чым займаюцца і шчыра любяць сваю справу.

Сёньня пазайздросьціў нават дворніку, які ў сонечную раніцу падмятаў вуліцу. І ня проста падмятаў, а ўкладаў у гэтую справу ўсё сваё ўмельства: яго рухі былі вольныя, мятла прыгожа «танчыла» па асфальце, падымаючы лёгкі пыл, які нават не асядаў на яго аранжавай форме. Чалавек-апэльсін, чалавек-майстар! Такое стаўленьне да працы ня можа не выклікаць павагі. І як жа моцна захацелася памяняцца месцамі з гэтым чалавекам… Вельмі-вельмі!

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG