Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міраж


Шарль Тэадор Фрэр, «Караван на пустыні»
Шарль Тэадор Фрэр, «Караван на пустыні»

Бязьлітасныя, пякучыя прамяні сонца каламуцілі розум. Вусны перасохлі, патрэскаліся. Ногі апякаў зыбкі, распалены пясок. Уся прастора да далягляду працятая задушлівай сьпякотай. Раптам побач уздыбіўся пясок, выгінаючыся стужкай, накіраваўся кудысьці. Зьмяя. Празь некалькі крокаў зноў ледзь не наступіў на скарпіёна. Чужое пагрозьлівае жыцьцё атачала яго ў гэтай бязьмежнасьці.

Ужо не было сілаў рухацца. Ён спатыкаўся, падаў, але зноў уставаў і ішоў далей. Часам перад ім разьлівалася блакітнае, вабнае збаўчай сьвежасьцю і вільгацьцю, возера, якое абяцала жаданы глыток вады. Але потым усё нязьменна зьнікала, растваралася у звонкай сьпёцы. Міраж…

Ён ішоў і ішоў у пакутлівым сьне па пустыні пад назвай АДЗІНОТА.

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG