Дачка паехала са школьным сяброўкамі на ўвесь тыдзень на фэрму. Павучыцца ад гаспадароў, як абыходзіцца са зьвярамі і як гатаваць абед.
На другі дзень пішу ёй эсэмэску: як там?
Марыля адказвае:
— Людзі плакалі.
— Божа, што здарылася?!
— Забілі труса!
— Ты таксама плакала?
— Я не, але ледзь не званітавала…
— А што было на абед — трусяціна?
— Так, — піша дачка. — Але я ня ела.
— Ты там з голаду памрэш!
— Не, бо ёсьць і вэгетарыянская ежа. Мы цяпер усе вэгетарыянцы.
Галіна Максімюк
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org