Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР назвала ядзерныя выпрабаваньні «падарункам Злучаным Штатам»


Лідэр КНДР Кім Чэн Ын з навукоўцамі
Лідэр КНДР Кім Чэн Ын з навукоўцамі

Амбасадар Паўночнай Карэі ў ААН Хан Тхэ Сон прыгразіў адправіць Злучаным Штатам «новыя падарункі» пасьля нядаўніх ядзерных выпрабаваньняў. На канфэрэнцыі ААН па раззбраеньні ў Жэнэве 5 верасьня ён заявіў, што КНДР гатовая ўсталяваць вадародную боегалоўку на міжкантынэнтальную балістычную ракету.

Амбасадар КНДР назваў ядзерныя выпрабаваньні «мерай самаабароны» і заклікаў ЗША адмовіцца ад спробаў ціску на Паўночную Карэю. Хан Тхэ Сон заявіў, што КНДР ні пры якіх абставінах ня стане абмяркоўваць адмову ад ядзернай праграмы.

Напярэдадні прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Гэйлі заклікала Раду Бясьпекі зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць КНДР у адказ на яе новыя ядзерныя выпрабаваньні. Па словах Гэйлі, Пхэньян «напрошваецца на вайну». 11 верасьня Вашынгтон вынесе на галасаваньне ў ААН праект новай рэзалюцыі па Паўночнай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG