Ужо надакучыла падлічваць кім я мог стаць і кім не стаў. А дакладней — не здолеў стаць. Музыкам, астраномам, мастаком, паэтам, геолягам (так-так, была і такая мара), вандроўнікам і шмат кім іншым.
Надакучыла вярэдзіць душу ўсімі гэтымі: «а што калі б?..», «а чаму не?..», «а навошта?.." Ну не атрымалася, і што далей?
Увесь цяжар гэтых «пачынаньняў» не павінен ціснуць сэрца, не даючы месца для нечага новага. Што было, тое было.
Я ведаю, што маю. І вельмі ўдзячны за гэта свайму лёсу!
І, мне здаецца, гэтага дастаткова, каб рухацца наперад.
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org