Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карпенка запэўнівае, што «крытыкі» новых школьных падручнікаў могуць далучыцца да іх распрацоўкі


Новыя падручнікі для сярэдніх школаў цалкам адпавядаюць навучальным праграмам. Пра гэта ў эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ заявіў міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.

Паводле кіраўніка ведамства, усяго гаворка больш як пра 250 падручнікаў, аднак пакуль абноўленая ня ўся лінейка — сёлета распрацавана і выпушчана чатыры дзясяткі найменьняў.

Пры гэтым, удакладніў Карпенка, выдадзеныя мэтадычныя рэкамэндацыі па кожным прадмеце.

«Настаўнік будзе дакладна разумець, што са старога падручніка браць і што ня браць. Выпуск новых падручнікаў будзе цалкам завершаны да канца 2019 году».

Міністар адзначыў, што ў працэсе давыданьня могуць уносіцца некаторыя карэктывы. На напісаньне падручнікаў праводзіцца адкрыты конкурс, у які Карпенка запрасіў у тым ліку «крытыкаў».

Што да 5- і 10-бальнай шкалы ацэнкі ведаў, міністар лічыць, што пытаньне не такое простае, а значыць, патрабуе шырокага грамадзкага абмеркаваньня.

Як паведамляла Свабода, у мэтах «аптымізацыі» Міністэрства адукацыі выключае са школьнай праграмы каля 200 тэрмінаў і паняцьцяў, якія раней былі абавязковымі для запамінаньня. Таксама выключаюцца некаторыя гістарычныя аспэкты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG