Кнігарні ў Пугачах няма і не было. А мне, школьніку, карцела купіць кнігу! І аднойчы я ўгледзеў яе на сьцяне ў «Магазіне». Назьбіраўшы грошай, зьвярнуўся да крамніцы: «Дайце кнігу!» Цётка не адразу зразумела, што прашу: «Што хочаш?.." „Кнігу…“ — паўтарыў я. Крамніца, паглядзеўшы на „Кнігу“, закрычала: „А што ж я табе, паразыт ты гэтакі, зрабіла?! Кнігу яму давай! Вон!“ Я выскачыў з „Магазіну“ і з плачам пабег дахаты. Вечарам вярнулася мама з працы і запыталася: Ты што ў „Магазіне“ ўтварыў?» — «Нічога. Я хацеў купіць кнігу…» — «Якую?» — «Тую, што на сьцяне…» — «Дык там жа „Кніга скаргаў“…»
Віктар Шніп
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org