Дата дня
31 ліпеня 1802 году ў маёнтку Мядзьведка Наваградзкага павету нарадзіўся Ігнат Дамейка, удзельнік паўстаньня 1830-31 гадоў і славуты чылійскі навуковец. Яго імем названыя вульканічны ланцуг у Андах, мінэрал, кветка, горад, унівэрсытэт і нават плянэта.
Таксама ў гэты дзень
1920 — Літоўска-Беларуская ССР спыніла існаваньне, адбылося другое абвяшчэньне БССР.
1949 — на першым кангрэсе беларусаў у ЗША была створана арганізацыя «Беларуска-амэрыканскае Задзіночаньне» (БАЗА).
1966 — у Беларусі аднавілі 17 раней зьліквідаваных раёнаў.
2006 — Фідэль Кастра перадаў уладу на Кубе свайму брату Раулю Кастра.
У памяці
1556 — памёр Ігнацы Лаёла, заснавальнік Таварыства Ісуса (ордэну езуітаў), залічаны да сьвятых.
1886 — памёр Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар.
1944 — загінуў пісьменьнік Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, аўтар сусьветна вядомых «Маленькага прынца» і «Плянэты людзей». Вайсковы пілёт Экзюпэры не вярнуўся з выведнага палёту. Адшукаць яго і ягоны самалёт так і не ўдалося.