Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: пэрсанал дыпляматычных місіяў ЗША ў Расеі скарачаецца на 755 чалавек


Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што пэрсанал амэрыканскіх дыпляматычных місіяў у Расеі скарачаецца на 755 чалавек. Штат місіяў будзе складаць 455 чалавек — столькі ж, колькі працуюць у расейскіх дыпляматычных місіях у ЗША.

У інтэрвію тэлевядучаму Уладзіміру Салаўёву Пуцін паведаміў, што гаворка ідзе і пра дыпляматаў і аб тэхнічных супрацоўніках. Па словах Пуціна, гэта рашэнне МЗС ён санкцыянаваў асабіста — у адказ на ўзмацненьне жорсткасьці антырасейскіх санкцыяў Кангрэсам ЗША.

Пуцін сказаў, што пакуль ня лічыць патрэбным ўводзіць дадатковыя абмежавальныя захады ў дачыненні да ЗША, паколькі гэта можа «нашкодзіць» разьвіцьцю міжнародных адносін у цэлым.

Пуцін выказаў меркаваньне, што двухбаковыя адносіны зьменяцца да лепшага няхутка, але ў той жа час адзначыў неабходнасьць працягваць супрацу на міжнароднай арэне — у такіх сфэрах, як барацьба з распаўсюджваньнем зброі масавага паражэньня і тэрарызмам. Расейскі лідэр падкрэсьліў пазытыўныя вынікі ўзаемадзеяньня Масквы і Вашынгтона ў справе ўрэгуляваньня сырыйскага канфлікту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG