Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26-сэсія ПА АБСЭ ў Менску


26-сэсія ПА АБСЭ адкрылася ў Менску 5 ліпеня і працягнецца да 9 ліпеня. На парадку дня сэсіі барацьба з тэрарызмам, зьмены клімату, міграцыя і ўмацаваньне мэханізмаў праваўжываньня ў галіне правоў чалавека. Адбываюцца дэбаты вакол крызісу ва Ўкраіне, раззбраеньня, зацяжных канфліктаў на Паўднёвым Каўказе, кібэрбясьпекі, сьмяротнага пакараньня, барацьбы з карупцыяй, а таксама правоў уцекачоў. Іншыя тэмы абмеркаваньняў уключаюць энэргетычную бясьпеку, рэлігійную дыскрымінацыю, распрацоўваньне эфэктыўных захадаў рэагаваньня на новыя псыхаактыўныя рэчывы.

Сэсія завершыцца прыняцьцем Менскай дэклярацыі, якая дапаможа сфармаваць палітыку нацыянальных урадаў, парлямэнтаў і міжнароднай супольнасьці ў галіне палітычных спраў, бясьпекі, эканомікі, навакольнага асяродзьдзя і правоў чалавека. Акрамя таго, на разгляд сэсіі прадстаўлена 15 праектаў рэзалюцый па розных пытаньнях.

Удзельнікі сэсіі таксама абяруць старшыню Парлямэнцкай асамблеі і ягоных намесьнікаў.

XS
SM
MD
LG