«Нашая пазыцыя вельмі зразумелая, — заявіў журналістам Баляслаў Пірштук. — Мы настойваем і абсалютна падтрымліваем мір у гэтым рэгіёне. Мы займаем абсалютна нэўтральную пазыцыю, і нам важна, каб гэты мір усталяваўся раней. Мы зьяўляемся міратворчай пляцоўкай. Мы дамовіліся, у тым ліку з украінскімі і расейскімі калегамі, што гэтая пазыцыя мусіць быць ім зразумелая. Мы суседзі, мы мусім выстройваць добрыя, мірныя стасункі. Вось і ўсё. Ніякіх праблемаў мы ня бачым. Безумоўна, дэпутаты, фармуючы парадак дня, выстраілі сваю пазыцыю».
Віцэ-сьпікер Палаты прадстаўнікоў патлумачыў, чаму Беларусь не падтрымала Расею ва «ўкраінскім» пытаньні
Віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук у кулюарах сэсіі ПА АБСЭ расказаў журналістам, чаму Беларусь не падтрымала ініцыятыву расейскіх дэлегатаў зьняць з парадку дня сэсіі ПА АБСЭ рэзалюцыю пра Ўкраіну.
Самае папулярнае
1