Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнены падпалкоўнік міліцыі Вусік судзіцца за аднаўленьне на службе


Ігар Вусік
Ігар Вусік

27 чэрвеня ў Цэнтральным судзе Менску адбудзецца працэс па пазове падпалкоўніка міліцыі Ігара Вусіка да Міністэрства ўнутраных спраў. Звольнены супрацоўнік Крычаўскай раённай управы міліцыі Ігар Вусік патрабуе адмены накладзенага на яго дысцыплінарнага спагнаньня і загаду аб звальненьні.

Пазоў міліцыянта будзе разглядаць судзьдзя Аляксандар Длужнеўскі. Працэс мае пачацца ў 14:10. Паводле сваякоў Ігара Вусіка, ён мае намер прысутнічаць на судзе.

У траўні Ігар Вусік быў звольнены зь міліцыі пасьля таго, як разам з 10 міліцыянтамі напісаў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу адкрыты ліст пра карупцыю ў кіраўніцтве крычаўскай міліцыі ды іншыя недахопы. Ігар Вусік патрабаваў завесьці крымінальную справу супроць кіраўніцтва Крычаўскай УУС, але неўзабаве яго звольнілі. Таксама з управы міліцыі былі звольненыя маёр Юры Дзюбанаў і лейтэнант Андрэй Шашкоў.

Ігар Вусік у інтэрвію сказаў, што будзе змагацца за аднаўленьне на службе і падасьць пазоў у суд. «Мы зьвярнуліся з праблемай, але нас не пачулі, усё перавярнулі дагары нагамі», — казаў Ігар Вусік Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG