Ня так даўно наведаў лецішча. І, у першую чаргу, дакрануўся да кніг, вывезеных з гарадзкой кватэры. Заўсёды так раблю, калі вяртаюся ў нашу невялічкую «сядзібу». Папрасіў прабачэньня ў сваіх «старых сяброў», што пакінуў іх тут. Але ім, мяркую, ня сумна без мяне! Сабралася добрая кампанія: Ж. Вэрн, Э. М. Рэмарк, Э. Гэмінгуэй, Г. Уэлс, Р. Брэдбэры, Н. В. Гогаль…
Пры нагодзе абавязкова нешта перачытваю са старога.
Сама атмасфэра цішыні і спакою, у якім жывуць мае «сябры», прымушае адкінуць усю гэту мышыную мітусьню і прыняцца за чытаньне-перачытваньне.
Ну як тут можна спыніцца, пасьля знакамітага: «Нет ничего лучше Невского проспекта, по крайней мере в Петербурге…».
Не — немагчыма!
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org