Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі апоўзьнем накрыла цэлую вёску, 140 чалавек знаходзяцца пад заваламі


Правінцыя Сычуань на мапе Кітаю. Фота ©Shutterstock
Правінцыя Сычуань на мапе Кітаю. Фота ©Shutterstock

Апоўзень сышоў на вёску Сіньмо ў правінцыі Сычуань каля 6 раніцы суботы паводле мясцовага часу. Пад грудай валуноў і горных парод аказалася 46 хатніх гаспадарак. Паводле дадзеных, якія прыводзіць агенцтва Xinhua, пад заваламі апынуўся 141 чалавек, іх лічаць зьніклымі бязь вестак.

Пародай засыпала рэчышча ракі, якая працякае каля вёскі, а таксама каля 1600 мэтраў аўтамабільнай дарогі. На месцы здарэньня працуюць больш за 500 ратавальнікаў, лекары аказваюць пацярпелым першую дапамогу. Працы ўскладняе дождж, які не спыняецца.

Прычына апоўзня не называецца, але на працягу тыдня ў правінцыі Сычуань ідуць дажджы, якія прывялі да маштабных паводак.

У студзені 2017 году 12 чалавек загінулі ў правінцыі Хубэй, калі праз апоўзень абрынуўся будынак гатэля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG